Адкрытае акцыянернае таварыства «Упраўленне механізацыі № 12» з’яўляецца спецыялізаваным прадпрыемствам па арэндзе і эксплуатацыі грузапад’ёмных механізмаў і аказвае паслугі будаўнічым прадпрыемствам па перавозцы і дастаўцы вялікагрузных будаўнічых канструкцый і механізмаў, аказвае паслугі па тэхнічным абслугоўванні і рамонту грузапад’ёмных кранаў, па рамонту электраабсталявання кранаў.

Упраўленне прапануе заказчыкам шырокі спектр грузапад’ёмных механізмаў грузападымальнасцю ад 15 да 100 тон, тэхналагічнага транспарту для перабазiрвання механізмаў і грузаў агульнай масай да 70 тон і аўтамабіляў, даўжынёй грузавой платформы да 12 метраў.

У цяперашні час у эксплуатацыі арганізацыі знаходзіцца: гусенічных самаходных кранаў — 68 адзінак, аўтамабільных кранаў — 15 адзінак, аўтагідрапад’ёмнікаў — 2 адзінкі, пагрузчык — 1 адзінка, грузавога спецыялізаванага транспарту для тэхнічнага абслугоўвання і рамонту — 27 адзінак.

ААТ «Упраўленне механізацыі №12» прадастаўляе механізмы будаўнікам ва ўсіх рэгіёнах Рэспублiкi Беларусь і мае пастаянныя ўчасткі ў г. Мінску, Гродна, Брэсце, хаця механізмы працуюць ва ўсіх гарадах і вёсках, дзе вядзецца будаўніцтва. Наша арганізацыя валодае рамонтнай базай, якая забяспечвае падтрыманне парку механізмаў у працаздольным стане.

У склад ААТ «Упраўленне механізацыі №12″ уваходзяць:

— эксплуатацыйны ўчастак у г. Мінску (вул. Гурскага, 16, т. 373-30-67);

— участак падрыхтоўкі вытворчасцi (т. 373-21-72, 396-51-46);

— энергаўчастак (т. 374-29-71);

— Брэсцкі эксплуатацыйны ўчастак (г. Брэст, вул. Гродзенская 55г, т. (0162) 34-21-28)

Больш за 50% механізмаў заняты на жыллёвым будаўніцтве горада. Частка механізмаў будуе інжынерныя сеткі ў новых мікрараёнах сталіцы, будуе спартыўныя збудаванні, заняты на будаўніцтве метрапалітэна, а таксама на будаўніцтве адміністрацыйных і офісных будынкаў. Пры ўзнікненні няштатных і надзвычайных сітуацый заўсёды прыцягваюцца механізмы ААТ «Упраўленне механізацыі № 12» для аднаўлення і арганізацыі нармальнага функцыянавання горада і яго інфраструктуры.

Шматгадовы вопыт эксплуатацыі і рамонту механізмаў, аператыўнасць у перавозках, дэмантажу, мантажу і наладцы кранаў стварылі арганiзацыi высокую рэпутацыю на рынку паслуг механізмаў Рэспублікі Беларусь, а таксама ў некаторых рэгiёнах Расійскай Федэрацыі. Дзякуючы вузкай спецыялізацыі, высокай кваліфікацыі персаналу паслугі ААТ «Упраўленне механізацыі №12» канкурэнтназдольныя і запатрабаваныя. Арганізацыя ўсе гады свайго існавання, а гэта больш за 55 гадоў, своечасова выплачвае зарабатную плату, спраўна і ў тэрмін ўносіць у бюджэт падаткі і разлічваецца з пастаўшчыкамі.

Дырэктар ААТ «Упраўленне механізацыі №12» Балонаў Міхаіл Іванавіч тэл.: (017) 397-88-06

Вышэйстаячая арганізацыя: Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, г.Мінск, вул. Мяснікова, 39